Навіны
Аб валавым рэгiянальным прадукце ў студзені – лістападзе 2025 г.
Аб вытворчасці прамысловай прадукцыі ў студзенi – лiстападзе 2025 г.
Аб бягучым стане прамысловасці, студзень – лiстапад 2025 г.
Ссылка на новость: /upload/2025/prom/Інфаграфіка_прамысловасць_студзень-лiстапад_2025.pdf
Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзені – лiстападзе 2025 г.
Аб фiнансавых вынiках работы арганiзацый г.Мiнска на 1 лiстапада 2025 г.*
Аб змяненні цэн у лістападзе 2025 г.

Сапраўдны зборнік з'яўляецца штогадовым выданнем, якое рыхтуецца Галоўным статыстычным упраўленнем горада Мінска. Публікацыя змяшчае дадзеныя аб сацыяльна-эканамічным становішчы горада.
У зборніку публікуюцца статыстычныя даныя аб дэмаграфічнай і экалагічнай сітуацыі, працоўных рэсурсах і занятасці, узроўні жыцця насельніцтва, сацыяльнай сферы. Прадстаўлена інфармацыя, якая характарызуе развіццё эканомікі рэгіёну ў разрэзе асноўных відаў эканамічнай дзейнасці: прамысловасці, будаўніцтва, гандлю і інш. Публікуюцца даныя аб інвестыцыйнай дзейнасці, цэнах і тарыфах, знешнім гандлі, фінансах.

Статыстычны даведнік - штогадовае выданне, у якім прадстаўлена кароткая інфармацыя аб сацыяльна-эканамічным становішчы горада Мінска.
Дадзеныя за 2023 год па асобных паказчыках удакладнены ў параўнанні з апублікаванымі раней, за 2024 год - у шэрагу выпадкаў з'яўляюцца папярэднімі і могуць быць удакладнены ў наступных выданнях.
Інфармацыя па відах эканамічнай дзейнасці прыведзена ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 "Віды эканамічнай дзейнасці".
Дадзеныя ў вартасным выражэнні прыведзены ў фактычна дзейнічалых цэнах.
Кароткі гласарый статыстычных тэрмінаў і методыкі па фарміраванні і разліку паказчыкаў размешчаны на інтэрнет-сайце Белстата (belstat.gov.by): Галоўная/ Метадалогія.
У асобных выпадках нязначныя разыходжанні паміж вынікам і сумай складнікаў тлумачацца акругленнем дадзеных.