
Інвестыцыі ў г.Мінск з-за мяжы. За студзень-сакавік 2021 г. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 1,9 млрд. долараў ЗША інвестыцый.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый г.Мінска былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (39,3% ад усіх інвестыцый, якiя паступілі), Кіпра (20,2%), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (9,1%).
Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 1,8 млрд. долараў ЗША, або 92,1% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.
Інвестыцыі з г.Мінска за мяжу. За студзень-сакавік 2021 г. арганізацыямі г.Мінска (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 0,8 млрд. долараў ЗША.
Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі г.Мінска былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (76,4% ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (6,7%), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (4,7%).
На долю прамых інвестыцый прыходзілася 97,2% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.
15.05.2021 11:00
