Асноўныя эканамічныя вынікі работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва горада Мiнска за 2020 год


20 траўня 2021

Асноўныя эканамічныя вынікі работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва горада Мiнска за 2020 год

На 1 студзеня 2021 г. у горадзе Мiнску гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 82,2 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 44,5 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 38,9 тыс. мікраарганізацый (88% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 5 тыс. малых арганізацый (11%) і 0,6 тыс. сярэдніх арганізацый (1%).

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2020 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

         аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (29% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);

         прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (15%);

         транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (9%);

         iнфармацыя i сувязь (8%);

         прамысловасць (7%);

         будаўніцтва (7%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2020 год склала 81 млрд. рублёў, уклад у рэспубліканскі аб'ём выручкі – 53,7%.