
У 2019 годзе 19,1 тыс. чалавек у 282 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі.
Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не змянілася: даследчыкі – 65,7%, тэхнікі – 6,2%, дапаможны персанал – 28,1%.
Амаль чвэрць усіх даследчыкаў мае навуковую ступень: доктара навук – 502 чалавекі, кандыдата навук – 2 281 чалавек.
У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны складаюць 40,4% (дактары навук – 20,1% і кандыдаты навук – 41,7%).
Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) складаюць 22,1% ад агульнай колькасці даследчыкаў.
У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук.
Версія для друку