Навіны


На 1 студзеня 2020 г. у г.Мінску гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 78,4 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 43,6 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 38,4 тыс. мікраарганізацый (88% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 4,6 тыс. малых арганізацый (11%) і 0,6 тыс. сярэдніх арганізацый (1%).

20.05.2020 11:00

У студзені – красавіку 2020 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 3,5 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 208 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

20.05.2020 11:00

Ажыццяўлена першая ацэнка валавога рэгiянальнага прадукта за студзень-красавiк 2020 г. Аб’ём ВРП у бягучых цэнах склаў 11,4 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,7% да ўзроўню студзеня-красавiка 2019 г.

19.05.2020 11:00

У студзенi-красавiку 2020 г. арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi перавезена 21,4 млн. тон грузаў, або 88,4% да студзеня-красавiка 2019 г. Грузаабарот склаў 9,2 млрд. тона-кiламетраў, або 87,3% да адпаведнага перыяду 2019 года

19.05.2020 11:00

У студзені – красавіку 2020 г. аптовы тавараабарот склаў 19 235,9 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 85,6% да ўзроўню студзеня – красавіка 2019 г

19.05.2020 11:00

У студзенi – красавiку 2020 г. аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 5 985,8 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 101,1% да ўзроўню студзеня – красавiка 2019 г., у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць» – 58,7%, «Апрацоўчая прамысловасць» – 104%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 93,2% «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 103,2%.

19.05.2020 11:00

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы* насельніцтва горада Мінска ў I квартале 2020 г. склалі 108,6% да ўзроўню I квартала 2019 г.

18.05.2020 11:00

 За студзень-сакавiк 2020 г. рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, тавараў, работ, паслуг арганiзацый г.Мiнска склала 12,1%, рэнтабельнасць продажу – 9,4%.

15.05.2020 11:00


Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minskgor@belstat.gov.by