Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў студзенi – лютым 2020 г.


У студзені – лютым 2020 г. аптовы тавараабарот склаў 9 312,2 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 84,7% да ўзроўню студзеня – лютага 2019 г.

Рознічны тавараабарот у студзені – лютым 2020 г. склаў 2 444,1 млн. рублёў, або 105,7% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня – лютага 2019 г.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 93,8% рознічнага тавараабароту горада, у студзені – лютым 2020 г. склаў 2 292,2 млн. рублёў, або 106,7% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзен і– лютым 2020 г. склаў 222,3 млн. рублёў, або 108,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга года.

18.03.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minskgor@belstat.gov.by