Аб замежных інвестыцыях у студзені – верасні 2019 г.


Інвестыцыі ў г.Мінск з-за мяжы. За студзень – верасень 2019 г. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 4,4 млрд. долараў ЗША інвестыцый.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый г.Мінска былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (40,3% ад усіх інвестыцый, якiя паступілі), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (30,4%), Кіпра (7,1%).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 4,1 млрд. долараў ЗША, або 91,1% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.

Інвестыцыі з г.Мінска за мяжу. За студзень – верасень 2019 г. арганізацыямі г.Мінска (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 3 млрд. долараў ЗША.

Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі г.Мінска былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (57,2% ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (18,9%), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (12,9%).

На долю прамых інвестыцый прыходзілася 92,6% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

 

14.11.2019 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minskgor@belstat.gov.by