Асноўныя эканамічныя вынікі работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва г.Мінска за 2019 год


На 1 студзеня 2020 г. у г.Мінску гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 78,4 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 43,6 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 38,4 тыс. мікраарганізацый (88% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 4,6 тыс. малых арганізацый (11%) і 0,6 тыс. сярэдніх арганізацый (1%).

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2019 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (30% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (15%);

транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (9%);

прамысловасць (7%);

будаўніцтва (7%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2019 год склала 85 млрд. рублёў, уклад у гарадскі аб'ём выручкі – 57,3%.

20.05.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minskgor@belstat.gov.by