
За студзень-сакавiк 2021 г. рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, тавараў, работ, паслуг арганiзацый г.Мiнска склала 11,8%, рэнтабельнасць продажу – 9,3%.
Дэбіторская запазычанасць на 1 красавiка 2021 г. склала 21,6 млрд. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 2,3 млрд. рублёў, або 10,7% ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці.
Крэдыторская запазычанасць на 1 красавiка 2021 г. склала 22 млрд. рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 1,3 млрд. рублёў, або 6,1% ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.
* Без банкаў, небанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развiцця Рэспублiкi Беларусь», страхавых арганiзацый, бюджэтных арганiзацый, мiкраарганiзацый i малых арганiзацый без ведамаснай падпарадкаванасцi.
15.05.2021 11:00