
У I квартале 2021 г. аптовы тавараабарот склаў 19 393,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 107,5% да ўзроўню I квартала 2020 г.
Рознічны тавараабарот у I квартале 2021 г. склаў 4 075,5 млн. рублёў, або 93,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2020 г.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 94,5% рознічнага тавараабароту горада, у I квартале 2020 г. склаў 3 851,7 млн. рублёў, або 93,9% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Тавараабарот грамадскага харчавання у I квартале 2021 г. склаў 331,9 млн. рублёў, або 91,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2020 г.
19.04.2021 11:00