Аб узроўні грашовых даходаў насельніцтва ў I квартале 2021 г.


18 траўня 2021

Аб узроўні грашовых даходаў насельніцтва ў I квартале 2021 г.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы* насельніцтва горада Мінска ў I квартале 2021 г. склалі 103,5% да ўзроўню I квартала 2020 г.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 69,5%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 7,4%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) – 16,2%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 6,9%.


* Грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.