Аб замежных інвестыцыях у студзені-сакавіку 2021 г.


Інвестыцыі ў г.Мінск з-за мяжы. За студзень-сакавік 2021 г. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 1,9 млрд. долараў ЗША інвестыцый.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый г.Мінска былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (39,3% ад усіх інвестыцый, якiя паступілі), Кіпра (20,2%), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (9,1%).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 1,8 млрд. долараў ЗША, або 92,1% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.

Інвестыцыі з г.Мінска за мяжу. За студзень-сакавік 2021 г. арганізацыямі г.Мінска (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 0,8 млрд. долараў ЗША.

Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі г.Мінска былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (76,4% ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (6,7%), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (4,7%).

На долю прамых інвестыцый прыходзілася 97,2% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

15.05.2021 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minskgor@belstat.gov.by
ГСУ г.Мінска ў  i