
У студзенi – сакавіку 2021 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 4,4 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 264,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 33,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 12,8% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 25,8 тыс. квадратных метраў.
Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 26,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
20.04.2021 11:00