Галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада Мінска
Асноўныя эканамічныя вынікі работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва горада Мiнска за 2020 год
20 траўня 2021
Асноўныя эканамічныя вынікі работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва горада Мiнска за 2020 год
На 1 студзеня 2021 г. у горадзе Мiнску гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 82,2 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 44,5 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 38,9 тыс. мікраарганізацый (88% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 5 тыс. малых арганізацый (11%) і 0,6 тыс. сярэдніх арганізацый (1%).
У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2020 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:
аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (29% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);
прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (15%);
транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (9%);
iнфармацыя i сувязь (8%);
прамысловасць (7%);
будаўніцтва (7%).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2020 год склала 81 млрд. рублёў, уклад у рэспубліканскі аб'ём выручкі – 53,7%.