Прэс-рэліз "Арганізаваны турызм у 2025 годзе"

На канец 2025 года ў г.Мiнску турыстычную дзейнасць і эксурсійнае абслугоўванне ажыццяўлялі 596 арганізацый, іх паслугамі скарысталася 720,7 тыс. арганізаваных  турыстаў і 572,6 тыс. экскурсантаў.

У 2025 годзе 453,6  тыс. грамадзян Рэспублікі Беларусь падарожнічалі па турах арганізацый г.Мiнска ў межах краіны, з іх 90,4% – у аднадзённых турыстычных паездках (экскурсіях).

Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў - грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выехалі ў 2025 годзе за мяжу, склала 582,3 тыс. чалавек, колькасць арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Рэспубліку Беларусь, – 257,4 тыс. чалавек.

Сярэдняя працягласць знаходжання за мяжой грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе склала 9 дзён, замежнага турыста ў Рэспубліцы Беларусь – 5 дзён.

У 2025 годзе ў г.Мінску дзейнічала 85 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, іх паслугамі скарысталася 1 073,7 тыс. чалавек, з іх 266 тыс. чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

У 2025 годзе 6 санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння прадаставілі паслугі 13,9 тыс. чалавек, з іх 8,1 тыс. чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.