Задачы і функцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска

ЗАДАЧЫ

  • ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з захаваннем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;
  • задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.

 

ФУНКЦЫІ

  • ва ўсталяваным парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканаленні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
  • прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;
  • арганізоўваць і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні;
  • забяспечваць рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў, указаннямі па іх запаўненні ў колькасці, неабходным для іх прадстаўлення на папяровым носьбіце на адрасы, пазначаныя ў гэтых формах, і (або) прадастаўляць рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і прадстаўлення формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;
  • ажыцццяўляць метадалагічнае кіраванне арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў;
  • забяспечваць канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных даных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
  • фарміраваць афіцыйную статыстычную інфармацыю;
  • прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання горада Мінска, а таксама распаўсюджваць афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, усталяваным заканадаўствам;
  • забяспечваць роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;
  • забяспечваць вядзенне баз (банкаў) даных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
  • забяспечваць функцыянаванне інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў органах дзяржаўнай статыстыкі;
  • забяспечваць захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана;
  • ва ўсталяваным парадку разглядаць звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення;
  • забяспечваць мабілізацыйную падрыхтоўку Галоўнага ўпраўлення;
  • ажыццяўляць дзяржаўную статыстычную дзейнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі дакументаў сістэмы менеджменту якасці;
  • выконваць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск,
вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minskgor@belstat.gov.by
ГСУ г.Мінска ў Twitter https://twitter.com/GSUminsk Telegram https://twitter.com/GSUminsk