Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб

Звароты грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей, калі не пазначана іншае, – звароты), якія паступаюць на адрас Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18  лiпеня 2011 года "Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб" (далей – Закон), Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15  кастрычніка 2007 г. № 498 "Пра дадатковыя меры па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб".

Звароты ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада Мінска могуць быць пададзены заяўнікам у пісьмовай альбо электроннай форме, а таксама выкладзены ў вуснай форме падчас асабістага прыёму. 

Папярэдні запіс на асабісты прыём грамадзян, юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх прадстаўнікоў да кіраўніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска вядзецца па тэлефоне 8 (017) 294 44 15 (Жураўлёва Святлана Віктараўна).

 

Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да зваротаў

 

Звароты разглядаюцца па сутнасці, калі ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска і адпавядаюць патрабаванням заканадаўства.

У пісьмовым звароце грамадзян павінны быць:

•         назва і (альбо) адрас арганізацыі альбо пасада асобы, якой накіроўваецца зварот;

•         прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

•         выкладанне сутнасці звароту;

•         асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

У пісьмовым звароце юрыдычных асоб павінны быць:

•         назва і (альбо) адрас арганізацыі альбо пасада асобы, якой накіроўваецца зварот;

•         поўная назва юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;

•         выкладанне сутнасці звароту;

•         прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка альбо асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты;

•         асабісты подпіс кіраўніка альбо асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы;

•         да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія могуць пацвердзіць іх паўнамоцтвы


Пісьмовыя звароты грамадзян і юрыдычных асоб, якія змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска, могуць быць накіраваны на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Захарава, 31.

У электронным звароце дадаткова павінен быць адрас электроннай пошты заяўніка.

Звяртаем ўвагу, што электронныя звароты – гэта звароты, якія паступаюць праз глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт на адрас электроннай пошты Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска  (minskgor@belstat.gov.by) альбо звароты, якія накіроўваюцца шляхам размяшчэння ў рубрыцы «электронныя звароты», падраздзелах «электронныя звароты грамадзян», «электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў» на афіцыйным сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска.

Электронныя звароты, якія паступілі ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада Мінска , падлягаюць разгляду ў парадку, усталяваным для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных Законам.

Тэрміны пры разглядзе зваротаў 

Рэгістрацыя зваротаў ажыццяўляецца ў дзень іх паступлення ва ўсталяваным парадку. Звароты, якія паступілі ў непрацоўны дзень (непрацоўны час), рэгіструюцца не пазней чым у першы, наступны за ім працоўны дзень.

Звароты, якія паступілі  ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада Мінска і якія адносяцца да яго кампетэнцыі, разглядаюцца цягам 15 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём іх рэгістрацыі. Пры неабходнасці тэрмін разгляду зваротаў можа быць падоўжаны да 1 месяца.

У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у звароце пытанняў неабходна здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней 1 месяца з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае паведамленне пра прычыны перавышэння месячнага тэрміну і тэрміны здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) альбо тэрміны разгляду зваротаў па сутнасці.


Пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці

Пісьмовыя звароты пакідаюцца без разгляду па сутнасці, калі:

•         выкладзены не на беларускай альбо рускай мове;

•         не ўтрымліваюць назвы і (альбо) адраса арганізацыі альбо пасады асобы, якой накіроўваецца зварот, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялаў грамадзяніна, адраса яго месца жыхарства (месца знаходжання), сутнасці звароту, асабістага подпісу грамадзяніна (для грамадзян);

•         не ўтрымліваюць назвы і (альбо) адраса арганізацыі альбо пасады асобы, якой накіроўваецца зварот, поўнай назвы юрыдычнай асобы, яго месца знаходжання, прозвішча і ўласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка альбо асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты, сутнасці звароту, асабістага подпісу кіраўніка альбо асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты, заверанага пячаткай юрыдычнай асобы (для юрыдычных асоб);

•         утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;

•         у зваротах змяшчаюцца нецэнзурныя альбо абразлівыя словы і выразы;

•         да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, не прыкладаюцца дакументы, якія могуць пацвердзіць іх паўнамоцтвы;

•         звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам пра канстытуцыйнае судаводства, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам пра адміністрацыйныя працэдуры, зваротаў работніка да наймальніка, а таксама іншых зваротаў, у дачыненні да якіх заканадаўчымі актамі ўсталяваны іншы парадак іх падачы і разгляду;

•         звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска, у тым ліку, калі заўвагі і (альбо) прапановы, унесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска;

•         быў прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

•         заяўнікам быў пададзены паўторны зварот, у тым ліку занесены ў кнігу заўваг і прапаноў, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

•         з заяўнікам прыпынена ліставанне па выкладзеных у звароце пытаннях.



Вусныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

•         не прад'яўлены дакументы, якія могуць засведчыць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія могуць пацвердзіць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;

•         звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якой праводзіцца асабісты прыём;

•         заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць, альбо ліставанне з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях было прыпынена;

•         заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

Рашэнне пра пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці  прымае начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска альбо яго намеснікі.

Абскарджанне адказаў на звароты

Адказ Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска на зварот альбо рашэнне пра пакіданне звароту без разгляду па сутнасці можа быць абскарджана ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Адказ Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь на зварот альбо рашэнне пра пакіданне звароту без разгляду па сутнасці можа быць абскарджана ў суд у парадку, усталяваным заканадаўствам.



Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minskgor@belstat.gov.by