У студзенi-жнiўнi 2026 г. аб'ём прамысловай вытворчасці г.Мінска ў бягучых цэнах склаў 23 310,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 95,4% да ўзроўню студзеня-жнiўня 2025 г., у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць» – 113,7%, «Апрацоўчая прамысловасць» – 92,4%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 111,9% і «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 108%.
16.09.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
