Прэс-рэлiз "Адукацыя ў г.Мінску"

Па стане на 5 верасня 2025 года ў г.Мінску працавала 484 установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, з агульнай колькасцю дзяцей 67,4 тыс. чалавек. У бягучым навучальным годзе ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, наведваюць 102,2% дзяцей г.Мінска дашкольнага ўзросту.

Забяспечанасць дзяцей месцамі ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, у разліку на 1000 дзяцей ва ўзросце 2 – 5 гадоў у 2025 годзе склала 1 269 месцаў.

Колькасць педагагічных работнікаў ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, склала 11,9 тыс. чалавек.

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў сталіцы налічвалася 270 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з колькасцю навучэнцаў 224,9 тыс. чалавек.

Колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у бягучым навучальным годзе склала 16 тыс. чалавек. На аднаго настаўніка г.Мінска даводзіцца ў сярэднім 14 вучняў.

У 2025 годзе пасведчанне аб агульнай базавай і спецыяльнай адукацыі атрымалі 21,1 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі – 13,1 тыс. выпускнікоў школ.

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў г.Мінску функцыянавала 22 установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, з колькасцю навучэнцаў 13,3 тыс. чалавек.

Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў 2025 годзе прынята 5,6 тыс. навучэнцаў, пры гэтым 95% навучэнцаў дзённай формы навучання – па дагаворах і заяўках з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.

У 2025 годзе ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, падрыхтавалі і выпусцілі 3,9 тыс. кваліфікаваных рабочых і служачых. Па дзве і болей кваліфікацыі атрымалі 89% выпускнікоў дзённай формы навучання, з павышаным узроўнем кваліфікацыі – 66,9% выпускнікоў.

Атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сталіцы на пачатак 2025/2026 навучальнага года забяспечвалі 50 устаноў адукацыі, колькасць навучэнцаў якіх склала 35,2 тыс. чалавек. У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва г.Мінска даводзіцца 176 навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

За кошт бюджэтных сродкаў сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымліваюць 61,9% усіх навучэнцаў, у дзяржаўных установах адукацыі на дзённай форме навучання – 76,5%.

У 2025 годзе ва ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паступілі 11,2 тыс. чалавек.

Выпуск спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у 2025 годзе склаў 9,1 тыс. чалавек, з іх 49,2% атрымалі адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў
на дзённай форме навучання.

У 24 установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі, на пачатак 2025/2026 навучальнага года навучаліся 128,4 тыс. студэнтаў. За кошт бюджэтных сродкаў навучаюцца 49,5% усіх студэнтаў, у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі на дзённай форме навучання – 61,1%.

У 2025 годзе студэнтамі сталі 31,4 тыс. чалавек.

Выпуск студэнтаў з устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі, у 2025 годзе склаў 26,8 тыс. спецыялістаў.

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў сталіцы навучаліся 7,6 тыс. магістрантаў.

У 2025 годзе ў магістратуру было прынята 5,8 тыс. чалавек, дыплом магістра атрымалі 5,7 тыс. чалавек.

У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва г.Мінска даводзіцца 681 студэнт і магістрант устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі.

Заўвага.
    Дадзеныя папярэднiя i пасля могуць быць удакладнены.
    Інфармацыя прадастаўляецца па дадзеных Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minskgor@belstat.gov.by
x.com/GSUminsk t.me/GSUminsk www.instagram.com/minsk.belstat