Прэс-рэлiз "Аб навуковых кадрах у г. Мінску ў 2024 годзе"

У 2024 годзе 18,5 тыс. чалавек у 275 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі (у 2023 годзе – 17,8 тыс. чалавек у 273 арганізацыях).

Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не мянялася: даследчыкі – 67,1%, тэхнікі – 6,4%, дапаможны персанал – 26,6%.

Пятая частка усіх даследчыкаў мае навуковую ступень: доктара навук – 411 чалавек, кандыдата навук – 2 169 чалавек.

У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 40,6% (дактары навук – 22,4% і кандыдаты навук – 41,1%).

Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 22% ад агульнай колькасці даследчыкаў.

У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук.


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minskgor@belstat.gov.by
x.com/GSUminsk t.me/GSUminsk www.instagram.com/minsk.belstat