Аб асноўных эканамічных выніках работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва горада Мiнска за 2024 год

На 1 студзеня 2025 г. у горадзе Мiнску дзейнічала 62,1 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 55,4 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 50,3 тыс. мікраарганізацый (91% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 4,5 тыс. малых арганізацый (8%) і 0,5 тыс. сярэдніх арганізацый (1%).

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2024 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

  • аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (31,9% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);

  • прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (12,9%);

  • транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (9,4%);

  • прамысловасць (7,1%);

  • iнфармацыя i сувязь (7%);

  • будаўніцтва (6,7%).

  • Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2024 год склала 152,8 млрд. рублёў, уклад у гарадскі аб'ём выручкі – 57,1%.


    Версія для друку
    Рэгіянальныя сайты
    220034, Мінск, вул. Захарава, 31
    minskgor@belstat.gov.by
    x.com/GSUminsk t.me/GSUminsk www.instagram.com/minsk.belstat