Прэс-рэліз "Арганізаваны турызм у 2024 годзе"

На канец 2024 года ў г.Мiнску турыстычную дзейнасць ажыццяўлялі 555 арганізацый, іх паслугамі скарысталася 597 тыс. арганізаваных  турыстаў і 294,9 тыс. экскурсантаў.

У 2024 годзе 232,7  тыс. грамадзян Рэспублікі Беларусь падарожнічалі па турах арганізацый г.Мiнска ў межах краіны, пры гэтым у аднадзённых турыстычных паездках (экскурсіях) пабывала 183,3 тыс. чалавек.

Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў - грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выехалі ў 2024 годзе за мяжу, склала 471,1 тыс. чалавек, колькасць арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Рэспубліку Беларусь, – 188 тыс. чалавек.

Сярэдняя працягласць знаходжання за мяжой грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у 2024 годзе склала 9 дзён, замежнага турыста ў Рэспубліцы Беларусь – 5 дзён.

У 2024 годзе ў г.Мінску дзейнічала 76 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, іх паслугамі скарысталася 1 023,4 тыс. чалавек, з іх 273,5 тыс. чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

У 2024 годзе 5 санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння абслужылі 5,8 тыс. чалавек, з іх 3,8 тыс. чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minskgor@belstat.gov.by
x.com/GSUminsk t.me/GSUminsk www.instagram.com/minsk.belstat