Прэс-рэлiз "Бягучыя затраты на ахову навакольнага асяроддзя ў г.Мінску", 2025 год

У 2025 годзе бягучыя затраты арганізацый г.Мінска на ахову навакольнага асяроддзя склалі 178 млн. рублёў, або 120,7% да ўзроўню 2024 года.

У структуры бягучых затрат на ахову навакольнага асяроддзя найбольшая ўдзельная вага прыпадае на абыходжанне са сцёкавымі водамі –44,3% (78,9 млн. рублёў), абыходжанне з адходамі – 40,7% (72,4 млн. рублёў), ахову атмасфернага паветра і прадухіленне змены клімату – 10,9% (19,4 млн. рублёў).

Асноўны аб’ём бягучых затрат традыцыйна прыпадае на арганізацыі, якія займаюцца водазабеспячэннем, а таксама зборам, апрацоўкай і выдаленнем адходаў, дзейнасцю па ліквідацыі забруджванняў (66,7%) і прадпрыемствы апрацоўчай прамысловасці (21,6%).

У 2025 годзе найбольшыя сумы грашовых сродкаў на прыродаахоўныя мерапрыемствы затрачаны арганізацыямі Партызанскага (79 млн. рублёў, або 44,3% ад агульнага аб’ёму па горадзе), Завадскога (40,4 млн. рублёў, або 22,7%) i Ленінскага (34,2 млн. рублёў, або 19,2%) раёнаў. 

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minskgor@belstat.gov.by
x.com/GSUminsk t.me/GSUminsk www.instagram.com/minsk.belstat