На 1 студзеня 2026 г. у горадзе Мiнску дзейнічала 59,8 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 59,2 тыс. малых арганізацый (99% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва) і 0,6 тыс. сярэдніх арганізацый (1%), 53,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў.
Найбольш распаўсюджанымі сферамі эканамічнай дзейнасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і індывідуальных прадпрымальнікаў з’яўляліся:
аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (31,9% ад іх агульнай колькасці);
прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (11,8%);
транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (9,7%);
прамысловасць (7,4%);
будаўніцтва (6,7%);
iнфармацыя і сувязь (6,3%).
21.05.2026 16:00
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
