Аб навуковых кадрах у г. Мінску ў 2025 годзе


У 2025 годзе 19,3 тыс. чалавек у 268 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі (у 2024 годзе – 18,5 тыс. чалавек у 275 арганізацыях).

Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не мянялася: даследчыкі – 66,1%, тэхнікі – 6,5%, дапаможны персанал – 27,4%.

Пятая частка усіх даследчыкаў мае навуковую ступень: доктара навук – 426 чалавек, кандыдата навук – 2 192 чалавекі.

У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 40% (дактары навук – 22,8% і кандыдаты навук – 40,9%).

Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 23% ад агульнай колькасці даследчыкаў.

У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук.

06.05.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minskgor@belstat.gov.by
x.com/GSUminsk t.me/GSUminsk www.instagram.com/minsk.belstat