Рознічны тавараабарот горада Мінска ў студзені-верасні 2026 г. склаў 27 068,6 млн. рублёў, або 108,7% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-верасня 2025 г.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 98,4% рознічнага тавараабароту горада Мінска, у студзені-верасні 2026 г. склаў 26 635,4 млн. рублёў, або 109% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Аптовы тавараабарот у студзені-верасні 2026 г. склаў 81 584,7 млн. рублёў, або 104,3% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-верасня 2025 г.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені – верасні 2026 г. склаў 2 847,6 млн. рублёў, або 102,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-верасня 2025 г.
16.10.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
