Аб замежных інвестыцыях у студзенi – сакавiку 2026 г.*


Інвестыцыі ў г.Мінск з-за мяжы. За студзень – сакавiк 2026 г. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 1,9 млрд. долараў ЗША інвестыцый.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый г.Мінска былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (66,9% ад усіх інвестыцый, якiя паступілі), Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў (17,5%), Кіпра (5,2%).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 1,8 млрд. долараў ЗША, або 94% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.

Інвестыцыі з г.Мінска за мяжу. За студзень – сакавiк 2026 г. арганізацыямі г.Мінска (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 1,1 млрд. долараў ЗША.

Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі г.Мінска былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (96,9% ад усіх накіраваных інвестыцый).

На долю прамых інвестыцый прыходзілася 48,8% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.


* Акрамя банкаў, небанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развiцця Рэспублiкi Беларусь», бюджэтных арганiзацый.

13.05.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minskgor@belstat.gov.by
x.com/GSUminsk t.me/GSUminsk www.instagram.com/minsk.belstat