Інвестыцыі ў г.Мінск з-за мяжы. За студзень – чэрвень 2026 г. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 2,9 млрд. долараў ЗША інвестыцый.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый г.Мінска былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (71,1% ад усіх інвестыцый, якiя паступілі), Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў (13,4%), Кіпра (3,5%).
Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 2,5 млрд. долараў ЗША, або 88,3% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.
Інвестыцыі з г.Мінска за мяжу. За студзень – чэрвень 2026 г. арганізацыямі г.Мінска (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 1,6 млрд. долараў ЗША.
Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі г.Мінска былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (95,3% ад усіх накіраваных інвестыцый).
На долю прамых інвестыцый прыходзілася 45,5% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.
* Акрамя банкаў, небанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развiцця Рэспублiкi Беларусь», бюджэтных арганiзацый.
Версія для друку© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
