Прэс-рэліз "Аб замежных інвестыцыях у студзені – чэрвені 2025 г.*"

Інвестыцыі ў г.Мінск з-за мяжы. За студзень – чэрвень 2025 г. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 2,1 млрд. долараў ЗША інвестыцый.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый г.Мінска былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (67,5% ад усіх інвестыцый, якiя паступілі), Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў (12,7%), Кіпра (8,7%).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 2 млрд. долараў ЗША, або 94,4% ад усіх замежных інвестыцый, якiя паступілі.

Інвестыцыі з г.Мінска за мяжу. За студзень – чэрвень 2025 г. арганізацыямі г.Мінска (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 1,2 млрд. долараў ЗША.

Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі г.Мінска былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (92,8% ад усіх накіраваных інвестыцый).

На долю прамых інвестыцый прыходзілася 53,5% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.


* Акрамя банкаў, небанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развiцця Рэспублiкi Беларусь», бюджэтных арганiзацый.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minskgor@belstat.gov.by
x.com/GSUminsk t.me/GSUminsk www.instagram.com/minsk.belstat